Зiма

Ад снегу белага усе чыста,
На рэчцы трэснуй лёд празрысты
На дрэвах, нiбы на бабулях
Адзеты белыя кашулi.

Пад белым пухам лес i поле -
Для завiрухi тут раздолле.
Яна схавала усё навокал,
Зямля - люстэрка для аблокау.

Марозны вечар, зоркi у небе -
Вось непауторнае iмгненне.
А дыхаць - лёгка, жыць - ахвота
I толькi радуецца вока

Узорам новым, непауторным
Нiбы, шэдэурам рукатворным
Прыродаю намаляваных
Для чалавека захаваных.

0 комментариев